Да 105 — годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшоў літаратурны партрэт “Чалавек вялікай душы і таленту”. Сярод беларускіх пісьменнікаў, чые творы карыстаюцца асаблівай папулярнасцю, адно з першых месцаў належыць Івану Шамякіну.Талент пісьменніка з’яўляецца невычэрпнай крыніцай мастацкіх задум. Заслуга яго перад літаратурай і народам ў тым, што ён ўзбагаціў беларускую прозу, накіраваўшы свой талент на даследаванне сучаснасці. Яго творчая і грамадская дзейнасць – прыклад самааданага служэння роднай літаратуры, беларускай культуры і свайму народу.

