24 верасня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы вучні 3 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 імя І.Ю. Філідовіча” трапілі ў чароўны свет тэатральнага мастацтва, які для іх ажывіў лялечны тэатр “ЧытайКА”. Бібліятэкары падрыхтавалі для школьнікаў яркую, вясёлую і вельмі павучальную пастаноўку лялечнага спектакля “Кот Барсік ідзе ў школу”. Разам з галоўным героем – кемлівым, але трохі гарэзлівым катом Барсікам – дзеці прайшлі праз сапраўдныя прыгоды, даведаліся, чаму так важна вучыцца і слухаць настаўнікаў. Маленькія гледачы з захапленнем сачылі за кожным рухам лялек, суперажывалі героям, дружна апладзіравалі і нават падказвалі Барсіку, як правільна паводзіць сябе ў школе. Гэтая сустрэча даказала, што бібліятэка – гэта не толькі дом для кніг, але і прастора для творчасці, цудаў і новых адкрыццяў.



