У філіяле «Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры» прайшла яркая і інтэрактыўная акцыя-рэкамендацыя ў рамках крэатыў-праекта «Чытацкае журы». Галоўная ідэя мерапрыемства — даць магчымасць кожнаму чытачу адчуць сябе экспертам. Пад слоганам «Галасуй! Якая кніга стане лепшай, залежыцьтолькі ад цябе» наведвальнікі вызначалі сваіх літаратурных фаварытаў. Як гэта адбывалася?
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з самымі цікавымі выданнямі, якія ўжо атрымалі высокія адзнакі ад іншых карыстальнікаў. Чытачы аналізавалі прапанаваныя творы, дзяліліся ўражаннямі і аддавалі свае галасы за любімыха ўтараў. Пераможцамі сталі тыя кнігі, якія сабралі найбольшую колькасць «сімпатый».
Такія акцыі дапамагаюць бібліятэцы лепш разумець густы сваіх гасцей, а самім чытачам — адкрываць для сябе новыя літаратурныя гарызонты.
Вынікакцыі:Лепшая кніга — гэта тая, якую любяць і чытаюць!
Спяшайцеся ў бібліятэку за кнігамі-пераможцамі!



