18 верасня ў рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” і бібліякросу па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры “Сваё — значыць лепшае” супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі завіталі ў госці да навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурыла”.
Для вучняў 10-га класса бібліятэкары падрыхтавалі і правялі інфарматыўную выставу-агляд “Чытаем беларускае”. Экспазіцыя была цалкам прысвечана багатай і шматграннай творчасці беларускіх пісьменнікаў — ад прызнаных класікаў, якія стварылі залаты фонд нашай літаратуры, да таленавітых сучасных аўтараў. Падчас агляду школьнікі пазнаёміліся з кнігамі беларускіх празаікаў, якія пішуць для розных пакаленняў і падымаюць важныя жыццёвыя пытанні. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі новыя раманы і аповесці. Гэтыя творы ярка адлюстроўваюць жыццё сучаснага грамадства, раскрываюць вечныя чалавечыя каштоўнасці, распавядаюць пра духоўныя пошукі, мары і здабыткі нашых суайчыннікаў. Мерапрыемства паказала, што сустрэчы з роднай кнігай заўсёды актуальныя, а беларускае слова здольнае натхняць, аб’ядноўваць і дапамагаць маладому пакаленню адкрываць новыя жыццёвыя гарызонты.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.