Філіял “Наваельнянская ГПБц” працягвае ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё”. Сёння ў нашай пастаяннай рубрыцы— кніга-надзея “Новая зямля” Якуба Коласа.
Зямля, якой няма на картах, алеяна на ёсць у кожнага з нас. Гэта не проста паэма. Гэта падарожжаў ХІХ стагоддзе – у свет, дзе чалавек і прырода яшчэ не паспелі расстацца. Дзе кожнае дрэва мае імя, кожны вечар трымае таямніцу, а слова “свабода” вагой роўнае жыццю.
Галоўны герой Міхал – не слаўны рыцар і не мудрэц. Ён ляснік, мужык, які марыць пра свой кут. Ён праходзіць праз беззаконне, праз цяжкую працу, праз надзею і роспач – і ўсё дзеля таго, каб сказаць: ”Мой родны кут, як ты мне мілы!..”.
Адкрыйце кнігу. Дазвольце ёй гаварыць з вамі на чыстай, пявучай, беларускай мове. Гэта будзе размова, якую вы не забудзеце.



