25 верасня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла незвычайная сустрэча – экалагічны набат пад назвай “Экология начинается с меня”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” сабраліся, каб пагаварыць аб тым, што мы часта перастаем заўважаць у штодзённай мітусні — аб нашым агульным доме, планеце Зямля. Пачалі з простага пытання: што такое прырода? Аказалася, гэта не проста дрэвы і кветкі, а адзіны жывы арганізм, дзе ўсё ўзаемазвязана: ад вялізнага сонца да малюсенькай мошкі. Чалавек – не гаспадар прыроды, а яе частка, і ў гэтым доме кожны элемент важны. Мы абмеркавалі галоўны закон экалогіі: “Усё звязана з усім”. Прыродзе патрэбныя і зайцы, і ваўкі, і нават камары. На жаль, многія да гэтага часу жывуць з небяспечнай памылкай, што прыродныя багацці невычэрпныя. Але статыстыка няўмольная: высечка лясоў, забруджванне акіянаў пластыкам і гібель жывёл — гэта рэальныя наступствы нашых дзеянняў.
Сустрэча прайшла актыўна: дзеці стварылі “Дрэва дабра”, на лісточках якога пакінулі свае пажаданні планеце. Разгадвалі лясныя загадкі, гулялі ў “Веру — не веру” і вучыліся адрозніваць карысныя для экалогіі ўчынкі ад шкодных. Завяршаючы сустрэчу, прыйшлі да важнай высновы: каб выратаваць планету, не абавязкова быць вялікім навукоўцам. Дастаткова пачаць з сябе. Давайце памятаць: прырода – гэта не спадчына ад продкаў, а абавязак, які мы павінны вярнуць нашым дзецям.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.