З 13-24 снежняў філіяле “Наваяльнянская гарпасялковая бібліятэка” праходзіць  выстава-хобі  “Элегантные творенья” таленавітай масцярыцы Кот Святланы Міхайлаўны.  Вышыванне крыжыкам — любімае хобі і спосаб выказаць сябе праз творчасць. Экспазіцыя аб’ядноўвае вышытыя карціны, выкананыя з выключнай дакладнасцю, цеплынёй і мастацкім густам. Вышытыя пейзажы і кветкавыя матывы цешаць вока і напаўняюць прастору утульнасцю. Кожная праца — гэта вынік крапатлівай працы, цярпення і натхнення, а таксама адлюстраванне ўнутранага свету аўтара. Выстава запрашае наведвальнікаў акунуцца ў атмасферу ручной творчасці, адчуць гармонію і душэўную цеплыню, якое зыходзіць ад кожнага сцяжка. Гэта сустрэча з мастацтвам, народжаным з захаплення і любові да прыгожага.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.