Жнівень – месяц дзіўных, шчодрых святаў — Спасаў, якія ідуць, змяняючы адзін аднаго: мядовы, яблычны, арэхавы. У кожнага з гэтых святаў свая гісторыя, традыцыі і абрады. Таму менавіта з гэтай нагоды 20 жніўня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў час народных традыцый “Яблочный Спас — всему час”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі актыўна прымалі ўдзел у займальных віктарынах і гульнях “Яблочная викторина”, “Попасть в яблочко”, конкурсах “Кто быстрее съест яблоко”, “Яблочные фанты” і інш. З аповеду вядучай удзельнікі даведаліся, калі адзначаецца Спас, чаму ён так называецца, якія стравы абавязкова прысутнічалі на святочным стале, а нашы продкі ведалі, што, адкусіўшы яблык у Яблычны Спас, можна загадаць жаданне, і яно абавязкова збудзецца. А якое ж свята без пачастункаў? Па заканчэнні мерапрыемства ўсіх чакаў духмяны травяны чай, духмяная шарлотка і вядома ж, румяныя яблычкі!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.