16 студзеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла гульня-абмеркаванне “Як стаць сябрам”. Гасцямі былі вучні 4“А” класа Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А.А.Шаўчук. Бібліятэкар разам з удзельнікамі разгадала сакрэтны код сапраўднага сяброўства. На пялёстках рамонка дзеці напісалі найважнейшыя якасці сапраўднага сябра, пры дапамозе чаго і атрымаўся прыгожы рамонак. Правялі гульню “Остров дружбы”, дзе трэба было паказаць найлепшыя якасці сяброўства. Пасля прагляду мультфільма пра дабрату Леапольда, прайшла шчырая размова пра тое, чаму так цяжка не адплачваць злом і як важна ўмець дараваць і сябраваць.
Мерапрыемства праз практычны вопыт і творчасць дапамагло дзецям не толькі зразумець каштоўнасці сяброўства, але і адчуць іх на сабе.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.