У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшоў інфармацыйна-прававы дыялог “Канстытуцыя: стабільнасць, згода, прагрэс”. Мерапрыемства было арганізавана ў рамках Дня права “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — прававая аснова адзінства” і праводзілася ў межах праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх”. Удзел у сустрэчы прымалі прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, прафсаюза, дэпутаты, навучэнцы. Мадэратары пляцоўкі Вольга Бойка і Марына Крупіца зрабілі экскурс у гісторыю і расказалі, якія падзеі і нарматыўныя дакументы папярэднічалі прыняццю Канстытуцыі ў тым выглядзе, у якім мы яе ведаем, а відэаролік “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь” больш яскрава нагадаў аб галоўных падзеях у нашай дзяржаве, звязаных з удасканаленнем Канстытуцыі і прызнаннем Усебеларускага народнага сходу канстытуцыйным органам. Абмеркавалі ўдзельнікі інфармацыйна-прававога дыялогу такія важныя правы і свабоды чалавека, як права на жыццё, ахову здароўя, адукацыю, іншыя. Падрабязнасцi





