Да Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Войневіцкая СБк” прайшоў захапляльны гістарычны экскурс. Нашы чытачы даведаліся, які доўгі шлях прайшла кніга, перш чым стаць такой, якой мы яе ведаем. Рабяты адкрылі для сябе сакрэты старажытных матэрыялаў для пісьма, пазнаёміліся з дзейнасцю славутых першаасветнікаў Кірыла і Мяфодзія, а таксама даведаліся пра жыццё кнігадрукара Івана Фёдарава.Эрудыцыю і кемлівасць удзельнікі праявілі ў выніковай тэматычнай віктарыне, якая паказала выдатныя веды!
Шануйце роднае слова і адкрывайце гісторыю разам з намі!



