Штогод у трэцюю нядзелю мая ўспамінаюць людзей, якія памерлі ад СНІДу. Гэты дзень нагадвае нам пра нялёгкую барацьбу з ВІЧ і СНІДам, якую вядуць мільёны людзей па ўсім свеце. Да гэтай даты 15 мая ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла актуальная размова “Безжалостный диагноз СПИД”, якая была прымеркавана да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №1”. Бібліятэкар паспрабавала данесці да падлеткаў думку, што праблема СНІДа і ВІЧ-інфекцыі датычыцца сёння кожнага. Вірус не выбірае людзей па сацыяльным становішчы, ладу жыцця і звычкам, і можа трапіць у арганізм любога чалавека. Падчас сустрэчы навучэнцы даведаліся пра гісторыю захворвання, пра тое, што такое ВІЧ-інфекцыя, чым яна адрозніваецца ад СНІДу, пра шляхі перадачы віруса, сіндромы і групы рызыкі, лячэнне і прафілактыку ВІЧ-інфекцыі, а таксама ўспомнілі вядомых людзей, якія памерлі ад СНІДу. Напрыканцы бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з літаратурай тэматычнай выставы “Остановим СПИД вместе!” і раздала памяткі.