31 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднаня “Сцяжынка”. Для вучняў 4 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” бібліятэкар правяла час раскопак “Они жили на Земле”.
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з выданнем «Чорная кніга», у якой знаходзіцца інфармацыя аб відах жывёл і раслін, зніклых з планеты Зямля пасля 1500 года.
Рабяты праслухалі некалькі сумных гісторый пра вымерлых жывёл: першабытны дзікі бык (тур), дронт, бяскрылая гагарка, зебра квагга і інш. Але гэты спіс значна даўжэй: навукоўцы падлічылі, што за апошнія 200 гадоў было знішчана больш за 200 відаў жывёл! Пад час гутаркі дзеці прыйшлі да высновы, што найбольш сур’ёзнай прычынай вялікага скарачэння прыроднай разнастайнасці была менавіта дзейнасць чалавека. А калі чалавецтва будзе ведаць прычыны вымірання гэтых жывёл, спадзяемся, атрымаецца прадухіліць выміранне іншых. Мерапрыемства суправаджалася паказам электроннай прэзентацыі “Зніклыя жывёлы”.




