4 лістапада ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла старонка гісторыі “Без тэрміну даўнасці” — важная падзея ў межах бібліямарафона “Вайна ў сэрцы, у памяці, у кнігах”, прысвечаная захаванню памяці пра ахвяраў нацызму і трагедыі генацыду. Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з архіўнымі матэрыяламі, кнігамі, фотаздымкамі і ўспамінамі сведкаў, якія захоўваюцца ў бібліятэчным фондзе — літаратурнымі творамі А.Матвіенка “Чужой войны не бывает”, Т.Дамаронак “Мы не забудем!”, якія раскрываюць маштабы злачынстваў супраць чалавецтва. Асаблівая ўвага была нададзена падзеям, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі: Хатынь, Трасцянец, Азарычы — месцы, дзе боль мінулага жыве і сёння. Падчас мерапрыемства прайшло чытанне фрагментаў з кнігі Алеся Адамовіча “Я з вогненай вёскі” і інтэрактыўны дыялог з удзельнікамі. “Без тэрміну даўнасці” — гэта не толькі напамін пра мінулае, але і заклік да адказнасці, захавання праўды і чалавечнасці, бо гісторыя — гэта не толькі мінулае, гэта люстэрка сучаснасці. І ад нас залежыць, якім будзе адлюстраванне.




