10 красавіка,   ў рамках бібліятэчнага праекта  “СВАЁ — значыць лепшае”, закліканага папулярызаваць сацыяльна значную літаратуру, супрацоўнікі філіяла “Наваельнянская ГПБц” завіталі ў госці да калектыву ААТ “Наваельнянскі КХП”  з інфарматыўнай выставай-аглядам “Чытаем пра вайну — памятаем пра мір”.
Наведвальнікам былі прадстаўлены знакавыя выданні:

  • «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі» — пра неацэнны ўклад і мужнасць нашых гераінь;
  • В. Гаўрыловіч «Смотрины» — кранальная аповесць пра ваеннае дзяцінства і нязломную любоў да Радзімы;
  • «За цябе, Беларусь» — паэтычны зборнік, напоўнены шчырай вернасцю родным вытокам і інш выданні.

Кожная кніга на выставе — гэта жывы сведка часу. Такія сустрэчы нагадваюць нам: мы — нашчадкі пераможцаў, і наш абавязак — берагчы мір, здабыты такой высокай цаной.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.