Да Дня Перамогі і ў рамках бібліямарафона патрыятычных мерапрыемстваў “Вайна ў сэрцы, у памяці, у кнігах” 13 мая ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”  прайшоў Дзень інфармацыі “Нам 41-й не забыть, нам 45-й вечно славить!”.

Да дня ваеннай кнігі “У кніжнай памяці імгненні вайны”, была падрыхтавана кніжная выстава “Летапіс мужнасці”. На працягу дня работнікі   бібліятэкі знаёмілі чытачоў з выставай, праводзілі агляд літаратуры. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў 1“Б” класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” з кнігамі з серыі “История для школьников” і іншымі. Для вучняў 11 класа правялі займальную квэст-гульню “Па дарогах Вялікай Айчыннай вайны”, прымеркаваную да святкавання 80-годдзя Перамогі. У гульні ўдзельнічалі дзве каманды “Патриот” і “Защитник”. Каб акунуцца ў падзеі вайны і дакрануцца да лёсаў людзей, дзецям трэба было пераадолець 6 заданняў: “Победа: нам жить и помнить”, “Песня тоже воевала”, “Увековеченная память”, “Военная азбука”, “Память в камне”, “Это должен знать каждый”. Квэст не пакінуў нікога абыякавым, даўшы магчымасць далучыцца да нашай гераічнай гісторыі, успомніць пра тыя страшныя гады і зразумець, што гэта не павінна паўтарыцца.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.