Па традыцыі 1 Мая ў нашай краіне ўшаноўваюць і праслаўляюць людзей, якія сваімі рукамі, талентам і інтэлектам ствараюць будучыню роднай Беларусі. У гэты святочны дзень плошча 17 Верасня ў горадзе Дзятлаве сабрала сотні жыхароў і гасцей на ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Святу працы.Галоўнай падзеяй дня стала адкрыццё абноўленай раённай Дошкі гонару, куды былі занесены лепшыя працаўнікі і калектывы Дзятлаўшчыны за высокія вынікі ў працоўнай, сацыяльна-эканамічнай і сацыяльна-культурнай дзейнасці.
З вялікім гонарам паведамляем, што Дзятлаўская раённая бібліятэка была адзначана Дыпломам за высокія дасягненні ў эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці па выніках 2025 года!
Гэтая высокая ўзнагарода — заслуга кожнага з нас:
- Нашых супрацоўнікаў, якія штодня шчыра працуюць, захоўваюць культурную спадчыну і дораць гасцям радасць адкрыццяў.
- Нашых чытачоў, якія прыходзяць у бібліятэчныя залы заведамі, натхненнем і падтрымліваюць нашы праекты.
Наперадзе — новыя вяршыні! Гэтая перамога натхняе нас рухацца далей, наперадзе вас чакае яшчэ больш цікавых сустрэч, захапляльных кніжных навінак і яскравых творчых праектаў.
Разам мы робім наш раён больш культурным і духоўным!


