У межах раённага праекта “КнігаЗКлопатам” работнікі філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” наведалі тых чытачоў, якія з-за стану здароўя не могуць прыйсці да нас самастойна. Кніга – гэта лепшы суразмоўца і сапраўднае суцяшэнне. Менавіта таму любімыя выданні былі дастаўлены нашым чытачкам прама дадому і ў “Аддзяленне кругласутачнага пражывання для інвалідаў і пажылых людзей”. Напярэдадні 8 сакавіка кожная жанчына атрымала асаблівае “Кніжнае пісьмо” – віншавальную паштоўку-закладку з мудрымі выказваннямі класікаў і цёплымі пажаданнямі ад бібліятэкі. Мы верым, што добрае слова і ўвага здольныя сагрэць душу нават у самыя складаныя часы.
Няхай гэтая вясна будзе для вас светлай!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.