01 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў межах сацыяльнага пректа “КнігаЗклопатам” наведалі сваіх паважаных карыстальнікаў старэйшага пакалення. Падчас сустрэчы яны павіншавалі іх са святам мудрасці і восеньскай прыгажосці. Бібліятэкары прынеслі не толькі свежыя нумары часопісаў і любімыя раманы, але і самыя цёплыя словы падзякі за іх жыццёвы вопыт, вернасць чытанню і нязгасны агеньчык у вачах.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.