У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” адбылася сустрэча з настаяцелем царквы Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам “Духовное наследие в книгах и чтении”. Да сустрэчы была падрыхтавана кніжная выстава праваслаўнай літаратуры. Падчас размовы была абмеркаваны важнасць праваслаўнай кнігі ў жыцці чалавека. Бібліятэкар распавяла пра першадрукара Івана Фёдарава, адбыўся прагляд відэапрэзентацыі, прысвечанай яго жыццю і дзейнасці. Пратаярэй Георгій, у сваю чаргу, пазнаёміў прысутных з найбольш значнымі праваслаўнымі кнігамі: Бібліяй, Евангеллем, Псалтырам, Малітвасловам. Ён таксама расказаў пра старынныя царкоўныя кнігі, пра важнасць чытання для духоўнага сталення і жыцця паводле Божых запаведзяў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.