Краязнаўчая гадзіна “Земляробчыя прылады нашых продкаў” прайшла ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка – клуб”. Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з земляробчымі прыладамі працы, якімі карысталіся нашы продкі. Гэта – саха, рало, барана – сукаватка, плуг і іншыя. Адказалі на пытанне, як імі карыстацца. Затым пазнаёміліся з больш сучаснымі земляробчымі прыладамі працы. З задавальненнем адгадвалі загадкі на гэту тэму. Мерапрыемства было цікавае і пазнавальнае.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.