У рамках сацыяльнага праекта “КнігаЗКлопатам” бібліятэкар філіяла “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб” наведала жыхароў вёсак Горка і Пруд, каб павіншаваць іх з Міжнародным днем пажылых людзей. Прыгожыя і цёплыя словы віншавання, яркія букеты кветак і святочныя паштоўкі імгненна паднялі настрой пажылым людзям. А новыя цікавыя кнігі і часопісы, якія прывезла бібліятэкар, выклікалі шчаслівыя ўсмешкі на тварах вяскоўцаў. Гэты візіт падарыў старэйшаму пакаленню не толькі радасць ад чытання, але і самае галоўнае — увагу і душэўныя сустрэчы, якія пакінулі ў іх сэрцах самае добрае і светлае ўражанне.





