Напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” адбылася сустрэча са свяшчэннаслужыцелем “Истоки духовности: православные храмы нашего края”. Галоўным госцем мерапрыемства стаў настаяцель мясцовага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій. Мерапрыемствы наведалі дзеці мясцовай школы. Рабяты адкрылі для сябе гісторыю ўзнікнення свята і пазнаёміліся з асобай першадрукара Івана Фёдарава, які падарыў свету знакаміты “Апостал”. Айцец Сергій цікава і даступна распавёў гісторыю пабудовы дварэцкага храма, які на працягу многіх гадоў з’яўляецца духоўным цэнтрам вёскі.
Бібліятэкар прэзентавала выставу-прысвячэнне “Тропинка к Храму: 160 лет святыни”. Юбілейная экспазіцыя выклікала сапраўдную цікавасць, бо яна дазваляе глыбей пазнаць мінулае сваёй малой радзімы.
Каб замацаваць веды, дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе праваслаўных загадак. У фінале кожны змог выбраць сабе кнігу па душы — тую, што вучыць дабрыні, міласэрнасці і сапраўдным жыццёвым каштоўнасцям.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.