16 снежня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла прафілактычная сустрэча вучняў 8 “Б” з інспектарам па справах непаўналетніх Жыбарт Дзянісам Станіслававічам. Тэмай сустрэчы стала бяспека падлеткаў і прафілактыка ўсіх формаў гвалту. У ходзе гутаркі інспектар падрабязна разабраў з прысутнымі алгарытмы дзеянняў у сітуацыях, калі яны становяцца ахвярамі ці сведкамі агрэсіі, а таксама патлумачыў прававыя наступствы супрацьпраўных дзеянняў. Асаблівая ўвага была нададзена кібербяспекі і праблеме булінга ў сацыяльных сетках. Мерапрыемства насіла інтэрактыўны характар: падлеткі актыўна задавалі пытанні і разбіралі канкрэтныя прыклады сітуацый. Сустрэча спрыяла фарміраванню ў падлеткаў адказных адносін да ўласнай бяспекі і бяспекі акружаючых.


