У рамках Тыдня дзіцячай кнігі філіял “Казлоўшчынская ГПБЦ” для выхаванцаў ДУА “Казлоўшчынскі дзіцячы сад” ладзілі вясёлую конкурсна-гульнёвую праграму “Кнігі любім мы чытаць і герояў пазнаваць”. Бібліятэкар запрасіла дзяцей у чароўную краіну казак, дзе яны з задавальненнем удзельнічалі ў разнастайных конкурсах: “Я пачну, а вы працягвайце”, “Адгадай загадку”, “Музычны”, “Адгадай героя па сілуэце”, “Хто гэта?”, “Знатакі мультфільмаў” і іншыя. За кожны правільны адказ хлопчыкі і дзяўчынкі атрымлівалі спецыяльныя карткі з малюнкамі. А ў канцы іх чакала сапраўднае выпрабаванне: трэба было апрануць казачных герояў і адгадаць, з якой казкі яны да нас прыйшлі!
Завяршылася мерапрыемства дружным праглядам мультфільма.





