Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня філіял “Гезгалаўская сельская бібліятэка- цэнтр экалагічнай культуры” напоўніў вясновым цяплом будні тых, хто асабліва мае патрэбу ў клопаце.
У межах раённага праекта “КнігаЗКлопатам” бібліятэкар наведала Бальніцу сястрынскага дагляду, Дом сумеснага пражывання і тых, хто па стане здароўя не можа завітаць у бібліятэку самастойна. Павіншавала сваіх чытачак з Міжнародным жаночым днём цёплымі словамі і пажаданнямі. Каб чытанне стала яшчэ больш прыемным, была арганізавана акцыя “Кніжнае пісьмо”.
Кожная жанчына атрымала асаблівы веснавы камплект: віншавальную паштоўку – закладку з мудрымі словамі класікаў і цёплымі пажаданнямі ад бібліятэкі.
Гэтая сустрэча паказала, што кніга — гэта лепшы лек ад адзіноты, а ўвага і добрае слова здольныя зрабіць свет крыху святлейшым.
Няхай кожная прачытаная старонка даруе вам натхненне і спакой!




