18 лістапада прадоўжыў сваё падарожжа чароўны куфэрак ларэц “КнігаЧэя” аддзела маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Ён завітаў да выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Для іх ладзіўся лялечны спектакль “Коцік, пеўнік і лісіца”. Дзеці з захапленнем назіралі за прыгодамі герояў, смяяліся, перажывалі і разам з казачнымі персанажамі вучыліся адрозніваць дабро і хітрасць. Спектакль стаў не толькі забаўляльным, але і пазнавальным. Праз казку маленькія слухачы пазнаёміліся са звычаямі і традыцыямі беларускага народа: даведаліся, чаму пеўнік лічыцца сімвалам абуджэння і пільнасці, убачылі, як у народных казках адлюстроўваецца жыццё сялянскай хаты, хатнія жывёлы і іх ролі, пачулі народныя выслоўі і песні, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Такія сустрэчы дапамагаюць дзецям адчуваць сувязь з роднай культурай, вучаць сяброўству, узаема дапамозе і павазе да традыцый. Спектакль пакінуў шмат радасці і добрых уражанняў, а галоўнае — стаў яшчэ адным крокам да знаёмства малых з багатым светам беларускай народнай спадчыны. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі маляўнічыя кніжкі і зрабілі фота з любімымі героямі.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.