10 верасня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў бібліятэчна – бібліяграфічны занятак пад назвай “Навігатар у свеце інфармацыі”. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў і навучэнне эфектыўным метадам пошуку літаратуры. Падчас занятку вучні пазнаёміліся з сістэмай каталогаў і картатэк бібліятэкі, даведаліся пра асаблівасці работы з электроннымі рэсурсамі і даведачна–пошукавым апаратам. Бібліёграф аддзела падрабязна растлумачыла, як правільна фармуляваць запыты, карыстацца даведачнай літаратурай, і хутка знаходзіць неабходныя выданні як у кніжным фондзе, так і ў сеткавых базах данных. Асаблівая ўвага ўдзелена практычнай частцы, дзе прысутныя змаглі самастойна выканаць бібліяграфічныя даведкі і знайсці кнігі па зададзеных тэмах. Такія заняткі дапамагаюць чытачам упэўнена арыентавацца ў вялікім інфармацыйным патоку і максімальна выкарыстоўваць магчымасці сучаснай бібліятэкі для адукацыі і самаразвіцця.







