24 сакавіка ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” адкрыўся  Тыдзень дзіцячай кнігі  літаратурным калейдаскопам “Не прожить на белом свете без любимых книжек детям”.
У пачатку мерапрыемства наведвальнікі выхаваўча-аздараўленчага лагера “Здаравячок” пазнаёміліся з гісторыяй свята “Книжкина неделя”, якую прыдумаў выдатны дзіцячы пісьменнік Леў Кассіль. А затым дзеці адправіліся ў вясёлае падарожжа па старонках вядомых дзіцячых твораў. Дзякуючы чытанню кніг яны даведваюцца пра новае, цікавае, часам загадкавае.
Юныя чытачы прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Перагортваючы старонкі”, разгадалі “Літаратурны крассворд”, спаборнічалі ў веданні казак, адказваючы на пытанні віктарыны “Ходзіць казка па зямлі”, удзельнічалі  ў гульнях “Кот у ботах” і “Лавіся, рыбка”. Гэта дало магчымасць кожнаму ўдзельніку праявіць свае індывідуальныя творчыя здольнасці, кемлівасць, эрудыцыю. Мерапрыемства прайшло ў вясёлай  сяброўскай атмасферы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.