26 сакавіка ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для наведвальнікаў школьнага лагера ДУА “Казлоўшчынская СШ” быў праведзены ўрок-рэкамендацыя “Нужно знать, где что искать”. Бібліятэкар не толькі пазнаёміла навучэнцаў з даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі, распавяла пра розныя віды каталогаў, пра тое, як імі карыстацца, але і прапанавала замацаваць атрыманыя веды з дапамогай практычных заданняў. З дапамогай алфавітнага каталога дзеці даведаліся, кнігі якіх пісьменнікаў ёсць у бібліятэцы, знайшлі кнігі канкрэтных аўтараў, а з дапамогай сістэматычнага каталога падабралі кнігі па пэўных тэмах. Веды, атрыманыя на мерапрыемстве, дапамогуць дзецям у далейшым умела карыстацца паслугамі бібліятэкі. Напрыканцы праглядзелі відэаролікі “Самые необычные библиотеки”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.