Тыдзень дзіцячай кнігі распачаўся ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка – цэнтр экалагічнай культуры” з літаратурнага круіза “Добрыя кнігі – сябры назаўжды”. Дзеці акунуліся ў свет казак і прыгод. Цікава і пазнавальна прайшло вандраванне па бібліятэцы з зашыфраванымі пытаннямі і крыжаванкай, загадкамі, рэбусамі і пазламі. Прыемныя сустрэчы з героямі любімых кніг знайшлі дзеці ў бібліятэцы ў гэты цудоўны дзень.








