У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца-роднае сваё”, а таксама сацыяльнага бібліятэчнага праекта па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці “Сваё-значыць лепшае” бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” наведала працаўнікоў майстэрні “Круцілавічы” ААТ “Граніт-Агра” з інфарматыўнай выставай-аглядам “Кнігі і аўтары ў святле юбілейных дат” і прапанавала пазнаёміцца з навінкамі сацыяльна значнай літаратуры і лепшымі творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Асаблівую ўвагу ўдзяліла пісьменнікам-юбілярам М. Багдановічу і І. Шамякіну, пазнаёміла з іх творамі.
Мясцовыя механізатары і спецыялісты гаспадаркі змаглі не толькі пагартаць старонкі кніг-юбіляраў, але і выбраць мастацкую літаратуру для чытання дома.



