24 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі, якое прайшло пад дэвізам “Падарожжа пачынаецца”. Галоўнымі ўдзельнікамі свята кнігі сталі хлопчыкі і дзяўчынкі са школьнага аздараўленчага лагера “Лясная казка”, які працуе на базе школы імя А.А.Шаўчук.
Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі для дзяцей незвычайны інтэрактыў. З імправізаванай чароўнай шляпы ўдзельнікі даставалі загадкавыя запіскі-прадказанні. Кожная запіска змяшчала шрыфт або падказку, разгадаўшы якую, можна было даведацца пра назву кнігі. Гэтыя выданні адразу ж чакалі сваіх чытачоў на кніжнай выставе. І самае галоўнае – кожны жадаючы мог узяць зацікаўленную кнігу дадому, каб працягнуць падарожжа па старонках разам з героямі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.