19 лістапада ён завітаў да выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава” у групу інтэгрыраванага навучання і выхавання, і дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення з лялечным спектаклем беларускай народнай казкі “Коцік, пеўнік і лісіца”. Дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі традыцыямі, пачулі казачныя выслоўі і песенькі, даведаліся пра сімвалічнае значэнне герояў. Спектакль стаў не толькі забаўляльным, але і пазнавальным — ён дапамог малым адчуць сувязь з роднай культурай і навучыў сяброўству, узаема дапамозе і павазе да традыцый.








