У рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” і літаратурна-творчага праекта “Сваё — значыць лепшае” у  ДУК  “Гезгалаўскі Дом культуры” была арганізавана інфарматыўная выстава-агляд “Беларусь адзіная. Беларусь непераможная”. Выстава прысвечана гераічным і трагічным ваенным старонкам гісторыі нашай краіны, мужнасці беларускага народа і яго велічнаму ўкладу ў барацьбу за свабоду і мір.На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія распавядаюць пра:

  • падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першыя дні абароны Радзімы;
  • гераізм воінаў-вызваліцеляў, мужнасць партызан і падпольшчыкаў;
  • сямейныя гісторыі і подзвігі мірных жыхароў, якія кавалі перамогу ў тыле.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.