Напярэдадні Дня народнага адзінства ў філіяле “Данілавіцкая ІСБ” прайшло тэматычнае мерапрыемства “Будучае Беларусі — у адзінстве!”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення гэтага дзяржаўнага свята, падкрэсліўшы важнасць гістарычных падзей, якія ляглі ў яго аснову. Падчас сустрэчы таксама ішла гаворка пра сучасныя дасягненні нашай краіны ў эканоміцы, культуры і сацыяльнай сферы, якія сталі магчымымі дзякуючы згуртаванасці і працавітасці беларускага народа. Адмыслова да мерапрыемства была аформлена тэматычная кніжная выстава “Дзень народнага адзінства”. Прадстаўленая на ёй літаратура дапамагла ўдзельнікам глыбей пагрузіцца ў гісторыю роднага краю, ацаніць складаны шлях, які прайшла краіна да сваёй незалежнасці, і ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды на нашай зямлі.




