Сям’я – гэта самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека. Менавіта з гэтай нагоды 14 мая ў рамках Міжнароднага дня сям’і ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык” членамі, якога з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Яны сталі ўдзельнікамі квэста “В поисках семейных ценностей”. У пачатку сустрэчы бібліятэкары расказалі пра сямейныя каштоўнасці і захаванні добрых традыцый, якія аб’ядноўваюць родных і блізкіх. Квэст праходзіў у форме гульні па станцыям, дзе на кожнай станцыі былі розныя заданні. Напрыклад: на станцыі “Сямейныя каштоўнасці” удзельнікі ўспомнілі прыказкі пра сям’ю, збіралі дом пад назвай “Сям’я”, на цаглінках якога напісаны сямейныя каштоўнасці. І напрыканцы кожны зрабіў для сябе выснову, што ў сям’і павінна панаваць любоў, павага, паразуменне, клопат аб кожным члене сям’і.