У філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” да Дня праваслаўнай кнігі ладзілася сустрэча са свяшчэннаслужыцелем “Духовной радости сиянье”. Ганаровым госцем сустрэчы стаў настаяцель храма, протаіерэй Мікалай Пінчук. На пачатку мерапрыемства дзеці разам з бібліятэкарам адправіліся ў падарожжа да вытокаў кнігадрукавання. Школьнікі даведаліся, колькі цярпення і часу патрабавала кожная старонка ў часы, калі кнігі перапісваліся ўручную, а кожная літара была сапраўдным творам мастацтва. Працягнуў гутарку айцец Мікалай. Яго словы пра важнасць чытання знайшлі водгук у сэрцах юных слухачоў. Бацюшка падкрэсліў: добрая кніга — гэта не проста крыніца ведаў ці новых слоў, гэта ежа для душы, якая дапамагае чалавеку станавіцца лепшым. Святар заклікаў дзяцей часцей звяртацца да духоўнай літаратуры і галоўнай кнігі кожнага хрысціяніна — Бібліі, якая шчодра дзеліцца вечнай евангельскай мудрасцю. Цёплым завяршэннем сустрэчы стаў агляд выставы-знаёмства “Духовных книг божественная мудрость”, дзе кожны жадаючы змог дакрануцца да свету праваслаўнай кнігі.




