У філіяле “Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” ў межах творча выставачнага праекта “Літаратурны подыўм” адбылася новая маляўнічая выстава-компас “Дэтэктыўнае акно”.На выставе падрыхтавана падборка вострасюжэтных кніг, якія здольны трымаць у напружанні да апошняй старонкі. Шэрлак Холмс, Эркюль Пуаро і героі сучасных псіхалагічных трылераў ўжо чакаюць вас на нашым літаратурным “подыўме”. Зазірніце ў бібліятэку,  натхніцеся атмасферай таямніц і прыходзьце за сваёй порцыяй якаснага чытання.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.