Тыдзень дзіцячай кнігі ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” прадоўжыўся літаратурна-гульнёвай праграмай “В книжном царстве,библиотечном государстве”. Гэта традыцыйнае свята, прысвечанае папулярызацыі чытання сярод дзяцей. Дзеці адправіліся ў літаратурнае падарожжа, акунуліся ў свет казак і прыгод. Цікава і пазнавальна прайшло вандраванне па бібліятэцы з пошукам кніг, з зашыфраванымі пытаннямі і крыжаванкамі, загадкамі і рэбусамі. Праходзячы праз туры, яны змаглі выбраць сабе кніжку па густу, сустрэцца са сваімі любімымі героямі. Прыемныя сустрэчы з героямі любімых кніг знайшлі дзеці ў бібліятэцы ў гэты вясёлы дзень.










