Пад назвай “Залатая восень мудрасці” ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшоў вечар-пазітыў, які сабраў разам людзей пажылога ўзросту. У цёплай і душэўнай абстаноўцы госці мерапрыемства згадвалі дарагія сэрцу моманты. Гэты вечар стаў нагодай пагаварыць не пра лічбы ў пашпарце, а пра сапраўднае багацце пражытых гадоў — калі набыты вопыт становіцца агульным святлом, а жыццёвы прыпынак дазваляе нікуды не спяшацца, атрымліваць асалоду ад імгнення і адчуваць сябе шчаслівым ад таго, што цябе чуюць і любяць.
Удзельнікі сустрэчы ахвотна дзяліліся рэцэптамі любімых страў, расказвалі вясёлыя гісторыі са свайго жыцця, слухалі кранальныя вершы і проста атрымлівалі асалоду ад шчырых душэўных размоў за кубкам гарбаты. Вечар падарыў усім прысутным выдатны настрой, зарад аптымізму і незабыўныя эмоцыі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.