07 красавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў рамках праекта “Дятлово — здоровый город” да Сусветнага дня здароўя прайшла прафілактычная гутарка “Здоровье, приятное с полезным”. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне ўзроўню якасці здароўя жыхароў горада Дзятлава. Удзельнікі сустрэчы атрымалі кампетэнтныя адказы на пытанні, а таксама тэматычныя інфармацыйныя матэрыялы (буклеты, памяткі). У якасці экспертаў у сустрэчы прынялі ўдзел:

  • спецыялісты УЗ “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;
  • спецыялісты ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”;
  • прадстаўнік Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Спецыялісты раённай бальніцы арганізавалі работу мабільнага кансультацыйнага пункта. Падчас сустрэчы кожны жадаючы змог прайсці эксперт – дыягностыку: вымераць артэрыяльны ціск і ўзровень цукру ў крыві. Медыцынскія работнікі далі індывідуальныя рэкамендацыі па выніках абследавання. Спецыялісты санстанцыі правялі інфармацыйна — асветніцкую работу па пытаннях захавання санітарна – гігіенічных норм, важнасці рацыянальнага харчавання, актыўнага адпачынку і своечасовай дыспансерызацыі. Старшыня Чырвонага Крыжа дала рэкамендацыі па аказанні першай дапамогі ў экстранных сітуацыях.
Сумесная праца медыцынскіх работнікаў і супрацоўнікаў бібліятэкі дазволіла ўдзельнікам сустрэчы не толькі атрымаць тэарэтычныя веды, але і аператыўна праверыць свой стан здароўя.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.