Філіял “Казлоўшчынская ГПБц” запрасіў вучняў 4 класа на  пазнавальную экалагічную гадзіну “Зеленое сокровище”. Размова вялася пра тое, што дрэвы — гэта не проста частка пейзажу, а сапраўднае багацце нашай планеты.
Бібліятэкар расказала школьнікам як дрэвы нас “адзяваюць” і “кормяць”, чаму яны такія важныя для кожнага з нас. Сустрэча прайшла ў інтэрактыўным фармаце: рабяты вучыліся вызначаць узрост дрэў па гадавых кольцах, адгадвалі загадкі і спаборнічалі ў віктарыне “Дрэвы Беларусі”.
Завяршылася мерапрыемства праглядам відэапрэзентацыі “Дзіўныя дрэвы”, якая пакінула ў дзяцей шмат станоўчых уражанняў і паказала, наколькі разнастайнай і непаўторнай можа быць прырода.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.