9 мая 2025 года мы адзначаем 80 гадоў з Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта дзень глубокай павагі і падзякі ўсім, хто набліжаў Перамогу. Напярэдадні гэтай вялікай даты, 6 і 7 мая падчас выезду бібліятэкі-бібліобуса для чытачоў вёсак Сачыўляны, Явар, Буйкі, Савічы, Яхноўшчына і аграгарадка Раготна ладзілася выстава–экспазіцыя “И снова ратной даты слава”. Бібліятэкары прапанавалі падборку твораў класікаў літаратуры і сучасных аўтараў, якія адлюстроўваюць гады вайны, якая бязлітасна забрала столькі жыццяў. Выстава-экспазіцыя будзе працягвацца, і яе ўдзельнікамі стануць жыхары іншых населеных пунктаў Дзятлаўскага раёна.