Да навагодніх святаў засталіся лічаныя дні, і ў паветры ўжо адчуваецца асаблівая мітусня, напоўненая радасцю і чаканнем цуда. Бібліятэкары нашага раёна таксама падрыхтаваліся да гэтай чароўнай пары: для чытачоў аформлены яркія кніжныя выставы і ўтульныя фотазоны на зімовую тэматыку. На маляўнічых паліцах можна адшукаць кнігі пра зіму, Новы год і Каляды. Гартаючы іх старонкі, вы пазнаёміцеся з народнымі прыкметамі, даведаецеся пра традыцыі святкавання і адчуеце сапраўдны дух зімовых святаў.
Для дзяцей падрыхтаваны любімыя казкі і апавяданні, якія зробяць канікулы не забыўнымі. Дарослыя ж знойдуць шмат карысных парад і сакрэтаў для стварэння ідэальнага навагодняга настрою. Бібліятэкары шчыра віншуюць усіх з надыходзячымі святамі і запрашаюць правесці навагоднія і калядныя канікулы разам з кнігай — верным сябрам і крыніцай натхнення.
Паважаныя чытачы! Прыходзьце, глядзіце, выбірайце, чытайце, адкрывайце для сябе новае і атрымлівайце асалоду ад кожнай старонкі!






























