У рамках  рэалізацыі сацыяльнага бібліятэчнага  праекта “КнігаЗКлопатам” да Міжнароднага дня пажылых людзей, які  адзначаецца 1 кастрычніка, філіял “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай  культуры” наведала  чытачоў старэйшага  ўзросту  на даму, у Бальніцы сястрынскага дагляду і ў Доме самастойнага сумеснага пражывання. Такія візіты становяцца добрай магчымасцю павіншаваць пажылых людзей, падарыць ім  ўвагу і цяпло, а таксама прынесці цікавыя кнігі і перыядычныя выданні. Падчас сустрэчы пажылым людзям былі ўручаны віншавальныя  паштоўкі. Бібліятэкар пажадала усім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту, душэўнага цяпла і блізкіх людзей побач.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.