24 красавіка ў пятніцу філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” прадоўжыла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” і ў бібліякросе па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыя мясцовасці. Для працаўнікоў КСУП “Хвінявічы” была арганізавана інфарматыўная выстава – агляд “Кніга. Час. Мы”. Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла прысутных з навінкамі беларускага кнігавыдання, выданнямі пра гісторыі краю і актуальнай літаратуры аб сучасным развіцці краіны. Удзельнікі мерапрыемства змаглі не толькі пагартаць кнігі, але і атрымаць рэкамендацыі па выбары чытання для душы. Такія выставы дапамагаюць зрабіць кнігу бліжэй да чытача, нават на працоўным месцы.




