6 лютага ў філіяле «Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка» было асабліва ўтульна і па-дамашняму смачна. У межах рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае сваё» тут прайшоў кніжны абрус-самабранка «Стравы нашых продкаў». Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Мудрасць+» сабраліся, каб разам адгарнуць старонкі кулінарнай памяці. На незвычайным мерапрыемстве галоўнымі героямі сталі забытыя рэцэпты, якія некалі панавалі на сталах нашых бабуль. Прысутныя не проста дзяліліся сакрэтамі гатавання, але і абуджалі «мову густу»: кожная ўзгаданая страва выклікала цэлы каскад пачуццёвых успамінаў з дзяцінства.
Гэта была жывая размова па памяці і смаку — шчырая, цёплая і вельмі родная. Вечар у кампаніі адзінадумцаў паказаў: традыцыі нашых продкаў жывуць, пакуль мы пра іх памятаем і гаворым.





