Ад падзей Вялікай Айчыннай вайны нас аддзяляюць дзесяцігоддзі. У Дзень Перамогі дзятлаўчан і гасцей горада запрасілі на гістарычны экскурс “Сцежкай партызан” з элементамі рэканструкцыі. У гарадскім парку раскінуўся імправізаваны партызанскі лагер, дзе можна было адведаць салдацкай кашы і простых страваў, характэрных для ваеннага часу. Дзятлаўская раённая бібліятэка арганізавала “лясную школу”. Быў праведзены паказальны ўрок літаратуры, дзеці чыталі вершы і пісьма сваім родным на фронт. Для дарослых ладзілася інтэлектуальная гульня-кадр “Книги о войне в кадрах киноленты”.