Да Дня ваеннай кнігі ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла хвілінка мужнасці “Маленькія героі – вялікая памяць”, прысвечаная юным абаронцам Брэсцкай крэпасці. У чэрвені 1941 года гэтыя дзеці апынуліся ў самым пекле вайны. Ім было ўсяго па 12–14 гадоў — узрост, калі яшчэ рана апранаць салдацкую шынэль, але ўжо прыйшоў час стаць героямі. Удзельнікі мерапрыемства згадалі імёны тых, чыя мужнасць стала прыкладам для пакаленняў: Пётр Клыпа, Валоджа Казьмін, Зіна Бяляева, Віця Чаркасаў, Коля Новікаў. Гэтыя падлеткі разам з дарослымі трымалі абарону: разносілі патроны, перавязвалі параненых, здабывалі ваду і хадзілі ў разведку. Яны не лічыліся салдатамі па дакументах, але былі сапраўднымі абаронцамі па духу.



